Наталля Гарачая «BECOMING AN ARTIST»

Эксплікацыя

BECOMING AN ARTIST

BECOMING AN ARTIST – гэта чарговая частка з серыі куратарскіх пректаў , якія звяртаюць увагу на спецыфіку сітуацыі ў сучасным беларускім маладым мастацтве. Прект закліканы вырашаць праблему кантэкстуалізацыі маладога аўтара і яго пазіцыянавання ў глабальным мастацкім кантэксце.

BECOMING AN ARTIST – гэта спроба дакументацыі мастацкіх працэсаў. І гэтая спроба адбываецца з нуля, бо абапіраецца адно на ўласны досвед і самаадукацыю, адмаўляючы стэрэатыпам і “аджыўшым” паняццям. Пры сітуацыі пасіўнасці мастацкіх арт-інстытуцый краіны, а таксама адсутнасці патрэбнай колькасці прафесіянальных даследчыкаў мастацтва, адной з функцый якіх з’яўляецца фіксаванне і архівацыя мастацкіх працэсаў, мастак пачынае вывучаць сам сябе, задаваць пытанні і падымаць праблему неназванасці рэчаў і з’яў.  

BECOMING AN ARTIST – гэта дасціпнае пашырэнне паняцця самаразумення мастака, якое у сэнсе бясконцага пошуку актуалізацыі ператварылася ў стыгмы, у гэтакае таўро для маладых аўтараў. Вобраз часу, узаемаадносіны мастака з культурай, гісторыяй, яго дыялогі з грамадствам і дзяржавай – усе, што нейкім чынам спрыяла ці замінала станаўленню мастака-асобы – з’яўляюцца асноўнымі героямі праекта. Магчыма прасачыць сімптаматыку рашэнняў ўдзельніка праекта, яго рэакцый на болевыя працэсы часу, паказваючы на праблемы новай ідэнтычнасці і вызначаючы ролю мастака ў новай сістэме каштоўнасцяў.

BECOMING AN ARTIST –праект, які спрабуе адказаць на пытанне шэраговага гледача: хто такі мастак?  У спробе пазбавіцца неартыкуляванасці, нерэфлексіўнасці і адсутнасці разумення сучаснага арт-вектара, праект прысвячаецца фенаменалягічнаму апісанню базісных працэсаў, узаемасувязяў ды ўзаемавыключэнняў актуальнага мастацтва, якое ў рамках краіны замкнулася ў лакальнасці эстэтычнага і мае патрэбу дыялога мастак-глядач.

Куратар: Наталля Гарачая  

Прэс-рэліз

Напрацягу тыдня ў рамках конкурснай праграмы “На шляху да сучаснага музея” у галерэі сучаснага мастацтва Ў да агляду прадстаўлены куратарскі праект “BECOMING AN ARTIST. Станаўленне ў чатырох гісторыях” – 4 маладых мастака Яўген Шадко, Алеся Галота, Анро, Аляксей Дрэва прадстаўляюць жывапіс, інсталяцыі, відэа і аудыё-аб’екты, галоўнай тэмай якіх  сталі разважанні наконт мастацкага станаўлення  аўтараў і фенаменалагізацыі гэтага працэса.

BECOMING AN ARTIST - дыскусіўны і даследчы праект, які патрабуе ад гледача пэўнай інтэлектуальнай працы і менш арыентаваны на элементарнае сузіранне. Смелы  і яскравы праект скіраваны на вызначэнне пытання, якое ў сучаснай беларускай арт- сітацыі апынулася першасным для шэравага гледача: хто такі мастак?  

Куратар праекта Наталля Гарачая.

Імпрэза з нагоды адкрыцця выставы абдузецца хх ххх а хх-ай гадзіне.
Уваход вольны.

Шчыра запрашаем!

Спампаваць поўнае апісанне праекта >>>

DLE 9.6 DLE   UCOZ  joomla!